![]() |
Быкаў на Свабодзе | Васiль
Быкаў: "У Празе я працую i лячуся" Мая просьба заключалася ў прадастаўленнi
мне i маёй жонцы права на больш-менш працяглае пражыванне ў Чэхii, неабходнае
для лiтаратурнай працы i лячэння як хронiку-лёгачнiку. Такое права я
i атрымаў у снежнi 2002 года, сапраўды, пры садзеяннi прэзiдэнта Чэшскай
Рэспублiкi. Спроба некаторых СМI ператварыць гэты
факт, увогуле звычайны для цяперашнiх часоў, у палiтычную акцыю ёсць,
на мой погляд, з'яўляецца правакацыйнай i варта асуджэння. Васiль БЫКАЎ,
|