| Пакахай мяне,
салдацiк З-за асьнежаных хрыбцінаў гор выбавілася ў неба ранішняе сонца, сьляпучымі промнямі нечакана ўдарыла з-за павароткі ля рога шырокага, паўразьбітага выбухам дому. На момант дарога пахіснулася, кола незнарок валюхнула ўбок, і я з добрага разгону грымнуўся на асфальт. Яшчэ аж праехаў колькі крокаў бокам. Перамагаючы боль у калене, падняў галаву і тады ўбачыў людзей. Блізка прыткнуты да ўцалелай сьцяны дамка, стаяў камандзірскі “віліс”, зь ім побач — трафэйны “хорх”, і застыла купка афіцэраў, якія зьдзіўлена ўтаропіліся ў мяне. Вядома, то было начальства. (“I калі іх прынесла сюды?” — няўцямна падумаў я.) Ціха мацюкнуўшыся на іх і на сябе таксама, пачаў нязграбна ўставаць. Надта сьпяшацца ўжо ня мела сэнсу, я выразна адчуваў, што ўліп, і рыхтаваўся па магчымасьці перажыць малапрыемную сустрэчу. — Паглядзіце на яго! — прагучала тонам, які не абяцаў нічога добрага. — Мабыць, для яго вайна ўжо скончылася! Ён ужо гатовы зламаць сабе галаву на дарозе!.. На маю бяду, то быў сам камандзір нашай супрацьтанкавай брыгады — камлюкаваты, з бычынай шыяй палкоўнік, адмысловы крыкун і мацюгальшчык. У брыгадзе яго і любілі, і баяліся. Болей, аднак, баяліся, бо, сустрэўшыся зь ім адзін раз, сустракацца другі ня надта хацелася. Іншыя ля машын маўчалі. Паставіўшы нагу на бампэр “віліса”, углядаўся ў разасланую на капоце карту знаёмы падпалкоўнік са штабу брыгады, ля яго стаяў нейкі маёр у фуражцы колеру хакі. Гэты, апошні, з паблажлівай, староньняй ухмылкай назіраў за маёй нявыкруткай. — Вінават, — прамычэў я, моршчачыся
ад болю ў пабітым калене. Рукаў гімнасьцёркі быў здорава разадраны на
локці, і я трохі павярнуў ровар, каб стаць да іх бокам. Дзе ўзялі гэты ровар, я ведаў. Учора наш батарэйны санінструктар Пятрушын, калі салдаты акопвалі гарматы, пабегаў па навакольлі, як гэта ён заўсёды рабіў на новым месцы, і з бліжняга катэджа за рэчкай прывалок гэты ровар. Сам паезьдзіў нядоўга, мабыць, вучыўся, некалькі разоў упаў і страціў да ровара цікавасьць. Учора на ім нядоўга пакаталіся хлопцы з гарматнага разьліку, а раніцай узяў я. З роварам у руках я датэпаў да недалёкай агнявой пазыцыі. На станіне 76-мілімэтровай гарматы сядзеў наводчык Сьцяпанаў, дыміў вялізнаю цыгаркаю з махоркі. Іншыя два сядзелі на броўцы побач. Камандзір гармат сяржант Мядзьведзеў спаў пад палаткай за бруствэрам. Правільны Кананок, самотна пазіраючы ў тыл, жаваў кавалак хлеба. Яны чакалі сьняданак, які прыносілі з батарэйнай кухні. Яшчэ на сьвітаньні туды пайшлі два з кацялкамі, ды штось не вярталіся: мусіць, якая няўпраўка ў старшыны. Было ціха, наперадзе ў гарадку пакуль не стралялі, мабыць, немцы таксама сьнедалі. Батарэя ўжо каторы дзень стаяла ззаду за пяхотай, агню не вяла, чакала прарыву нямецкіх танкаў. Але, мабыць, цяпер, напрыканцы вайны, немцам было не да прарыву — хоць бы як стрымаць нашыя прарывы. Начальства, вядома, разумела тое, але ўсё роўна рабіла, як патрабавала вайсковая навука — вядома, дзеля перасьцярогі, каб чаго ня выйшла. Але ўжо пэўна нічога ня выйдзе — немцы ўжо ня тыя, што ў ранейшыя гады, і нават у ранейшыя месяцы. Як чатыры месяцы таму пад Балатонам, калі яны задалі нам клопату. Прарвалі фронт і гналі аж да Дунаю. Тады наш полк страціў усе гарматы і мноства людзей. Рэшта даваёўвае ў пяхоце. — Кананок, — паклікаў я маладога салдата.
— Адвядзі ровар. Вунь у той дом. Ну, не палац, канечне, але катэдж сапраўды быў спраўны, — каменны, двухпавярховы, з абведзенымі белаю фарбай высокімі вокнамі. Каля ўваходу расьлі дзьве старыя елкі, а па гранітнай сьцяне распаўзлася густая крапанка плюшчу, які спазьнела зелянеў першай дробнай лістотай. Уздоўж рачнога берагу відаць была невысокая драцяная агароджа. Ззаду між дамоўкай і стромкай скалой высіліся старыя дрэвы, з куп'я якіх выглядваў чырвоны дах, завершаны невялічкаю, пад зялёным каўпаком, вежаю. Мусіць, гаспадарыў там ня бедны аўстрыец. Я прысеў на снарадную скрынку між станін, а Кананок цераз вузкі драўляны масток над рачулкай пакаціў ровар. За рэчкай ён прыпыніўся каля, мусіць, зачыненай брамкі, нешта гукнуў. I тады зь дзьвярэй паказалася постаць нейкае дробненькай жанчынкі ў вузкіх штоніках, яна рухава наблізілася да брамкі і ўзялася адмыкаць дзьверцы. Кананок, відаць было, загаманіў штось, і яна, падобна, адказала. Хвіліну яны там быццам перагаворваліся, але адсюль не было чутна, пра што. Хаця пра што мог гаварыць Кананок, які наўрад ці ведаў хоць бы дзясятак словаў па-нямецку. — Ты глядзі! — зайздросна вымавіў ззаду
Сьцяпанаў. — Наш Кананок ужо немачку палюе. Ужо дамаўляецца... Мабыць, і праўда. Нават здаля дзяўчына выглядала зграбнай — асабліва сваёй хлапчуковай постацяй, рухавай і невялічкай, і ўжо тым захапіла салдацкую ўвагу артылерыстаў. Яна пераняла ў Кананка ровар, лёгенька крутнуўшы галавой, адкінула назад пасму коратка пастрыжаных валасоў і павярнулася да дзьвярэй у катэдж. Кананок, аднак, усё гукаў да яе нешта, і яна, прыпыняючыся, адказвала, пакуль ня зьнікла за елкамі. Салдат трохі пастаяў яшчэ, а пасьля, усё азіраючыся, пайшоў цераз масток да агнявой пазыцыі. Я зірнуў назад, на дарогу, — “віліс” усё стаяў пад сьцяной разьбітага дому. Афіцэры схіліліся над ягоным капотам, над разасланай картай; мабыць, яны ўжо страцілі да мяне ўвагу. Ды ня ўсе. Адзін з-за сьпінаў іншых усё ж разы два зірнуў у наш бок — ці ня той лагодны маёр, падумалася мне. Але ў той час у раўку зазумерыў тэлефон, і тэлефаніст Муха паклікаў: — Камбат, таварыш лейтэнант! Я скочыў у равок, узяў трубку. Камбат пытаўся, колькі ў мяне снарадаў — асобна бранябойных, асобна асколачных. Я сказаў, што трэба падлічыць, тады далажу. Нібы між іншым камбат папярэдзіў: — Там недзе першы ля вас. I асабіст.
Я паклаў слухаўку і вылез з раўка. Машыны былі на ранейшым месцы, але афіцэры там, відаць было, заварушыліся, перасталі разглядваць карту. I той лагодны маёр у фуражцы ўжо не пазіраў сюды. Значыць, гэта й ёсьць наш брыгадны асабіст, упаўнаважаны страхавітага “сьмерша” (сьмерць шпіёнам). Дагэтуль я нідзе ня бачыў яго, ці, можа, ён у брыгадзе нядаўна? Нашага палкавога “сьмершаўца” усе добра ведалі, той заўжды тоўкся на батарэях, асабліва на маршах ці на фармоўках, любіў пасядзець з афіцэрамі ў вольны час ды з чаркай. I яшчэ быў вялікі аматар сьпеваў — хоць “Распрагайце, хлопцы, коней”, хоць “На позицию девушка провожала бойца”. Казалі, у полк прыехаў з Далёкага Ўсходу і ўжо праз пару месяцаў на фронце атрымаў два ордэны, як і наш камбат, які топае па перадавой ад самага Харкава і два разы паранены. Ну, але здаўна вядома, што Бог няроўна дзеліць ня толькі ў мірным жыцьці, але й на вайне. Машыны з афіцэрамі нарэшце паехалі па дарозе ў тыл, трэба было папярэдзіць камбата. Палкавыя батарэі ў гэтай цеснай горнай даліне разьмяшчаліся па адной у некалькі эшалёнаў — першая батарэя была наперадзе, па той бок гарадка, адразу за пяхотай; па гэты бок наша, за ёй астатнія. Усе сядзелі пры адной дарозе. Вядома, камбаты цікавалі за няўрочным рухам камбрыга і паведамлялі аб ім адзін аднаму, каб ня быць захопленымі зьнянацку. Начальства, як і праціўніка, належала асьцерагацца на вайне. Я ўлез у цесны равок і патэлефанаваў камбату, а як вылез, Кананок ужо быў на агнявой. Ягоны ўсьмешлівы твар зьзяў стрыманым захапленьнем, і тое адразу прыкмецілі нашыя зубаскалы-хлопцы. — Ну, дамовіўся? Калі пабяжыш? Тая навіна ня толькі кранула — яна амаль узрушыла мяне. Землякі наогул мяне абходзілі, за ўсю вайну я стрэў іх, можа, чалавекі тры. Мабыць, таму, што гэты Ўкраінскі фронт быў наводдаль ад Беларусі, салдаты ды й афіцэры ў нас болей паходзілі з Украіны, Паўночнага Каўказу, дзе фармавалася брыгада, ну і, вядома, з Расеі. Беларусаў жа ў палку, здаецца, не было ніводнага. Аднойчы дачуўся, быццам начальнік ГЗМ — беларус і пры выпадку запытаўся ў самога, адкуль ён. Але не, не зь Беларусі, хоць вымаўленьне яго было дужа падобнае да беларускага. Казаў, смаленец. Я быў расчараваны. Так хацелася сустрэць родную душу, хоць бы адкуль-небудзь з блізкага ці далёкага раёну, успомніць, пагаманіць пра даваеннае. А можа, і дазнацца што пра сучаснае з родных мясьцінаў, ад якіх я быў адарваны з пачатку вайны. Вайна вайной, але, мабыць, належала зашыць разадранае рукаво. З тае прычыны, што тут гойсала начальства, распранацца ня стаў, папрасіў Кананка зашыць гімнасьцёрку на мне, і той выняў зь зімовай шапкі ржавую іголку зь нясьвежаю ніткаю. Толькі ён прыладзіўся зашываць, як ззаду завухалі нашыя гаўбіцы; цераз галовы, праразаючы тугое паветра, са шморгатам паляцелі цяжкія снарады. Спакваля зь іншага боку глуха загаўкалі нямецкія мінамёты — гэтыя, як і ўчора, пачалі біць па гарадку. Між дахаў і дрэваў пыхнулі ўгору дымныя выбухі — два зь іх зусім побач, за лесапільняй. — А ну ўсе ў равок! Цесьненька, адзін ля аднаго, мы стуліліся ў вузкім раўку; на агнявой ля панарамы гарматы, як заўжды, застаўся адзін наводчык Сьцяпанаў. Выбухі таўклі навакольле, разьбівалі ўшчэнт дахі дамовак. Невядома было, колькі працягнецца той абстрэл, калі толькі гэта звычайны абстрэл безь якога руху пяхоты. Калі зь пяхотай, будзе горш справа, можа, і нам прыйдзецца ўключыцца ў бойку. — Абармоты! — бурчэў тэлефаніст Муха. — Не дадуць і пасьнедаць. Так, сьняданак, між тым, затрымліваўся, як бы не давялося есьці яго разам з абедам. Як пазаўчора. Тут, у Аўстрыі, зусім ня тое, што нядаўна было ў Вэнгрыі, калі мы пра кухню ня дбалі, харчаваліся з цывільнага харчу — ня трэба была ні пярловая каша, ні вэрмішэлевы суп. У кожнай хаце лёгка было здабыць кавалак вяндліны, колца прыперчанай каўбасы, бохан белага хлеба. Ды яшчэ бутлю, а то й болей віна — чырвонага ці белага. Але Вэнгрыя каштавала нам немалой крыві і засталася ззаду, а ў Аўстрыі з харчам было тугавата. Аўстрыякі самі сядзелі на картках. Увогуле, галадалі. I мы мусілі есьці тое, што варыў старшына. А той, вядома, ня дужа даваў сабе клопату — частаваў тым, што прывозілі з тылу. Абстрэл доўжыўся з гадзіну, стралялі нашыя артылерысты і немцы. Разы два выбухнула на дарозе, ля тога паўразьбітага дому, дзе раніцай стаялі машыны, — паленым смуродам пацягнула ў наш бок, да рэчкі. I мне раптам стала клопатна: хоць бы не патрапілі ў той слаўны катэдж. За адну сэкунду маглі спляжыць усё гэтае ўтульнае хараство, над якім шчыравала, можа, не адно пакаленьне ягоных уласьнікаў. Тым часам па той бок гарадка на перадавой было быццам ціха. I то добра, значыць, атакі не было ні з чыйго боку. Можна было трохі расслабіцца, адыйсьці ад напругі, і я вылез з раўка. Ля наводчыка Сьцяпанава ўжо сядзеў камандзір гарматы Мядзьведзеў, — ня ў лад са сваім прозьвішчам худы, даўгалыгі сяржант з вузкім, стараватым тварам. Абстрэл прыпыніў яго ранішні сон пад плашч-палаткай ля бруствэру, і цяпер сяржант нэрваваўся. — Якога д'ябла! — зазлаваў ён, калі
выбухнула зусім блізка, здаецца, за агароджай лесапільні. — Запаляць,
будзе сьмярдзець да вечара. Што напасьледак, гэта пэўна, падумаў я, бо дужа няшмат засталося. Толькі мы штось замарудзілі, уперліся ў нейкую перашкоду. З захаду па Аўстрыі ўжо наступалі амэрыканцы. Часам батарэйны радыст лавіў іх ня так і далёкія перамовы на ангельскай мове, якая перамешвалася ў эфіры зь нямецкай, чаго раней не чутно было ніколі. Значыць, яны тут недалёка і, можа, днямі ўдараць насустрач нам з захаду. Калі да таго часу гэты гарадок не ператвораць у руіны. Чамусьці раней пра тое ня думалася. Будынкі, гарады і сёлы на вайне наогул ня браліся пад увагу і аднолькава руйнаваліся і намі, і немцамі. Але цяпер во паявілася новае пачуцьцё, новыя адносіны як да чалавечых жыцьцяў, так і да чалавечай маёмасьці. Ды яшчэ такой, як у гэтай пакутніцы Аўстрыі, таксама па-сутнасьці нямецкай ахвяры. Як трохі пацішэла ўгары, прыйшлі нашыя салдаты з кухні. Атрошчанка і Скібаў прынесьлі па два кацялкі, боханы хлеба ў рэчмяшках — харч для ўзвода на ўвесь дзень. За імі чамусьці валюхаста валокся праныра санінструктар Пятрушын, і я зласьліва падумаў: а гэты навошта? Мне ён не падабаўся ніколі, гэты трыццацігадовы сяржант, які ў прамежках паміж абстрэламі бадзяўся па батарэйных тылах. Калі ж узьнікала якая патрэба, дык санінструктара было не знайсьці. Зноў жа празь ягоны ровар я сёньня перажыў сутычку з камбрыгам. Мабыць, адчуваючы тое, Пятрушын адразу пачаў трошкі нават лісьліва, нібы паддобрываючыся: — Ну, як? Дастаецца вам тут? На самым, лічы, перадку. Ня тое, што ў трэцяй — сядзяць, як у бога за пазухай. Камбат на акардэоне грае. Параненых няма? — запытаўся ён. Салдаты павылазілі з раўка, пачалі рэзаць хлеб на палатцы, усаджваліся над кацялкамі з астылай пярлоўкай. Пятрушын, падобна было, пасьнедаў ужо і не выказваў цікавасьці да ежы. Ён дастаў з кішэні “бархотку” і, паставіўшы бот на станіну, узяўся яго начышчаць. Пасьля старанна начышчаў другі. З усіх сяржантаў у палку адзін ён фарсіў у зграбных хромавых ботах, аб якіх не пераставаў дбаць нават у часе абстрэлаў. Начысьціўшы боты і палюбаваўшыся на іх амаль люстраны бляск, санінструктар раптам успомніў: — А дзе мой трафэй? Пятрушын павярнуўся да Кананка, які з маладым Атрошчанкам распачаў сьнедаць на бруствэры. На мае словы той сьпярша заўсьміхаўся. — Ну, адабраў... Ён пачаў азірацца каля агнявой, шукаць ровар: зазірнуў у апусьцелы равок, за штабэль снарадных скрынак пад брызэнтавай накрыўкай. — Не шукай, ня знойдзеш, — раптам сказаў
Мядзьведзеў. — Камбрыг загадаў аддаць. Ну, навошта было гаварыць тое, зласьліва падумаў я, хай бы шукаў, дзе хоча. Але Пятрушын адразу зразумеў, што Мядзьведзеў не падманвае і, ні слова ня мовіўшы, пераскочыў бруствэр. — Ты куды? Назад! Той толькі буркнуў штось на хаду і хуткім крокам скіраваў да катэджа. Гэта ўжо мне не спадабалася, але што было зь ім рабіць? Па службе ён мне не падпарадкоўваўся, а зьвяртацца цяпер да камбата ня мела сэнсу. Камбат з гэтым сяржантам чуўся ў надта прыязных адносінах: той нядаўна яшчэ цягаў яму бутлі зь віном, выручаў, калі ён, перабраўшы, ляжаў у кабіне “студэбэкера”, казаў па тэлефоне: камбат хворы, дыягназ — малярыя. Той і праўда хварэў на малярыю, як зрэшты, шмат хто на батарэі. Але хварэлі ўлетку і ўвосень, зімой малярыя ня брала. Абстрэл ужо сьціхаў, здаецца, з абодвух бакоў; закацілася за вяршыні гор далёкае рэха, надоўга ці не — невядома. Санінструктар перайшоў масток, рашуча пераскочыў цераз невысокую брамку і скіраваў да дзьвярэй катэджа. Штосьці пагрозьлівае здалося мне ў той яго самаўпэўненай, амаль злой рашучасьці, быццам і я ўжо меў пэўнае дачыненьне да таго катэджа. Я выскачыў з агнявой і, накульгваючы на пабітую нагу, перайшоў масток, пералез цераз агароджу. З дамоўкі ніхто не паказваўся, а Пятрушын раз-пораз дубасіў кулаком у цяжкія дзьверы. — Адчыніце! Санінструктар павярнуўся, працяў мяне злым позіркам, але паслухаўся і пайшоў да брамкі. Здаля толькі брыдка нягучна вылаяўся. Я павярнуўся быў, каб падацца сьледам, як ззаду забразгалі дзьверы. — Дзякуй вам. Ён другі раз ужо... На парозе ў паўрасчыненых дзьвярах стаяла яна — мая зямлячка. Толькі зірнуўшы ў яе кірпаценькі, зь некалькімі рабацінкамі ля пераносься тварык, я адразу пазнаў наш паўзабыты дзявочы выраз — ветліва стрыманы, мо трошкі з боязьзю перад незнаёмым чалавекам. З выгляду яна была зусім яшчэ дзяўчо, падобная на хлопчыка-падлетка, — у цёмнай кофтачцы зь белым каўнерыкам і вузкіх штоніках замест спаднічкі. Сьпераду быў прышпілены куртаценькі белы фартушок — як у пакаёўкі, ці што. Уражаны гэтай сустрэчай, я на момант забыўся пра санінструктара і нават ня бачыў, як той пералез цераз брамку. — Вы зь Беларусі? — зьдзіўлена папытаўся
я. Падобна было, яна ўздыхнула ці толькі памкнулася да таго, стрымаўшы ўздых. Затым павярнулася ў дзьвярах, не запрашаючы мяне заходзіць, але й сама не выходзячы на нізенькі каменны ганак. Уся такая спрытненькая, тоненькая, бы цьвічок, з адзнакай чагось устрывожанага на прывабным тварыку. — Як вам сказаць... Хутка ня скажаш,
— вымавіла яна й зрабіла нясьмелую спробу трошкі ўсьміхнуцца. Бы на разьвітаньне.
Але разьвітвацца зь ёю мне ўжо не хацелася. Тут быў ня дужа вялікі, з высокаю столяй вэстыбюль, бы шахматная дошка, вымашчаны чорна-белаю кафлянаю пліткай, з высокаю чорнай шафай збоку і двума стрэльчатымі вокнамі насупраць. Пасярэдзіне стаяў лёгенькі прыгожы столік на выгнутых ножках, пакрыты квяцістым абрусам. Некалькі гэткіх жа гнутых зэдлікаў мясьцілася побач, а ля сьцяны стаялі два цяжкія скураныя крэслы. Скрозь было чыста, дагледжана і цемнавата: вокны знадворку напалову затулялі галіны старых зазелянелых дрэваў. — А вы тут — адна? — папытаўся я, трохі
зьдзіўлены яўнай заможнасьцю яе жытла. Яна не пасьпела адказаць, як паблізу знадворку раскоціста грымнула, аж, чуваць было, штосьці з дробным стукам пакацілася з даху. Дзяўчына міжволі скаланулася, у позірку яе мільгануў спалох, і я выскачыў у дзьверы. За маёй агнявой якраз над лесапільняй вецер разганяў у небе руды клубок дыму — то немцы пальнулі шрапнэляй. У такіх выпадках лепей было схавацца ў доме ці дзе пад дахам. Але я змушаны быў бегчы на агнявую. Я бег да агнявой і думаў, ці не прыстрэлачная гэта шрапнэль? Ці не засеклі яны пазыцыі маіх гарматаў? Другі разьлік узвода быў па той бок заваленай дошкамі лесапільні, як бы яму там не дасталося. На гэтай агнявой усе сядзелі ў раўку, хоць ад шрапнэлі ў раўку не схаваесься. У гэты час яшчэ з прарэзьлівым трэскам разарваліся два шрапнэльныя, але цяпер далей — па той бок дарогі. Я гукнуў Скібаву зьбегаць у другі разьлік даведацца, ці не параніла каго там. Немцы тым часам перанесьлі агонь за дарогу, мабыць, штосьці там згледзелі — ці ня рух пяхоты? Скібаў толькі адбег, як зазумерыў тэлефон — гэта камбат пытаўся, што ў нас здарылася. Сказаў, нічога пакуль ня здарылася. А калі ў каго й здарылася, дык ня ў нас, гваздаюць пакуль па суседзях. Можа, па пяхоце. Паклаў трубку і сядзеў, прытуліўшыся да нейчай сьпіны, думаў, што абстрэл, вядома, паганая справа, але ў адным здатная — абстрэлу ня любіць начальства таксама. Калі абстрэльваюць, дык можна не асьцерагацца, што на цябе нечакана наедзе які-небудзь “віліс” з крыклівым камандзірам ці прыдзяўбецца які нахлебнік-камсорг, парторг ці асабіст. У час абстрэлу ты сам сабе гаспадар, лейтэнант-узводны, і болей за немца ворага тут няма. Абстрэл шрапнэляй цягнуўся, здаецца, бясконца доўга. Усё яснае неба над гарадком было спляжанае жоўта-рудымі плямамі, якія спакваля расплываліся, выцягваліся ў ветраныя космы, і сярод іх пыхкалі новыя — па адным, парамі, а то й па чатыры адразу. Прарэзьлівы трэск выбухаў голасна аддаваўся горным рэхам; ад асабліва блізкіх закладвала ўвушшу і прыгнятала да глыбіні душы. Толькі б стрываць. Толькі перачакаць. Не загінуць. Гінуць напрыканцы вайны — проста жах... Але во ўрэшце ў небе над горадам змоўкла. Праўда, штось выбухнула напасьледак удалечыні, і настала няпэўная, амаль загадкавая цішыня. Прыбег Скібаў, сказаў, што ў другім разьліку ўсе цэлыя, нікога не параніла, толькі побач у двары забіла двух коней зь пехацінскага абозу. Коні ляжаць, і ўжо прыходзіў нехта з цывільных, прасіў дазволу адрэзаць кавалак каніны на біфштэкс. Бедныя аўстрыякі! Мы ўсё ж, як ні былі галодныя, нават на Ўкраіне ня елі каніну, хоць некаторыя й казалі, што каніна — зусім неблагое мяса. Але, мусіць, сапраўды — голад ня цётка. Наогул пакуль што не прыкмячалася ніякага руху — ні на ўскраіне гарадка, ні на дарозе. Пяхота штосьці прыціхла, нават не вяла агню зь перадавой. Але не зважаючы на той зманлівы спакой, я адчуваў, што доўга мы тут ня выседзім, усё ж мусім наступаць, дабіваць ворага ў ягонай бярлозе. Асабліва калі наперадзе, з таго боку, наступаюць амэрыканцы. Салдаты па адным павылазілі з раўка на цесную пляцоўку агнявой пазыцыі, расьселіся на станінах, снарадных скрынках. Камандзір гарматы Мядзьведзеў адыйшоўся на хвіліну пад недалёкі плот лесапільні, а як вярнуўся, я нягучна сказаў, каб іншыя ня надта ўчулі: — Схаджу туды... Той падхапіў на плячо аўтамат, і мы хуткім крокам пайшлі да катэджа. Брамка была зачыненая, і на гэты раз пералазіць цераз яе было трохі няёмка, ня тое, што раней. Затое грукаць у дзьверы не давялося, тыя адразу прачыніліся, як я ступіў на нізенькі каменны ганак. — Ну, як вы тут? Жывыя? Я застаўся адзін і засьцярожліва падумаў: хоць бы чаго ня здарылася. Усё ж побач немцы, і невядома, хто гаспадар гэтага катэджа. Праўда, Франя ўсё ж служыла нейкім гарантам, што ўсё абыдзецца. Я падыйшоў да аграмадзіны шафы, даверху застаўленай шэрагамі тоўстых кніжак у чорных вокладках з залачонымі гатычнымі літарамі, якія я ня надта навучыўся чытаць у школе. Побач на сьцяне вісела нейкая цьмяная карціна ў дужа тоўстай і таксама счарнелай ад часу раме. Наогул усё тут было старое, можа, зь мінулага стагодзьдзя, са сьлядамі аблезлай пазалоты, што безумоўна сьведчыла пра знатнасьць паходжаньня гаспадароў. Можа, нават цяперашніх фашыстаў — хто ведае. Франя, аднак, бавілася, і я ўжо падумаў, ці не пайсьці адсюль да сябе на агнявую. Але нейкая далікатнасьць усё ж стрымлівала мяне, і я дачакаўся. Расчыніліся дзьверы, і ўвайшла Франя, абярэжліва несучы маленькі блішчасты падносік з двума кубачкамі гарбаты і нейкай закускай на белым зь сінім беражком сподку. — Цукру, аднак, ня маем. Паклікаць салдата?
Гаспадары ніяк не ўваходзілі ў мае пляны, бачыць іх тут мне зусім не хацелася. Але калі яна просіць?.. Тым часам у памяшканьне неяк нясьмела ўсунуўся дужа высокі стары ў чорнай старасьвецкай піжаме, што, бы на вешаку, вісела на ягоных худых плячах. Зрэшты, таксама, як і штаны зь недарэчнымі, бы ў генэрала, бляклымі лямпасамі сіняга колеру. Ён быў зусім лысы, з надзіва касматымі брывамі, пад якімі глыбока сядзелі зыркія вочы. — Іх грусэн, гер афіцыр*, — старэчым
голасам вымавіў ён, трошкі схіліўшы галаву ў паклоне. — Здравія жалаю, — стрымана сказаў я.
У гэты час за ім паказалася ў дзьвярах невялічкая сухая кабетка з зусім
белаю, бы дзьмухавец, галавой. Абое прыціхла спыніліся каля дзьвярэй.
Расставіўшы ногі, я па-гаспадарску нязрушна сядзеў каля століка. Ну, калі прафэсар, дык, мабыць, сапраўды не фашыст, усё ж біялёгія як навука можа абыйсьціся без фашыстоўскай ідэалёгіі, падумаў я. Гэтая абставіна трохі зьмякчыла маё стаўленьне да гаспадара і, напэўна, ягонае да мяне таксама. Я быў узяў са стала кубачак гарбаты, як гаспадар мовіў “мамэнт” і выйшаў праз бакавыя дзьверы. Я так зразумеў, што трэба пачакаць. I праўда, ён хутка вярнуўся, з важнасьцю ступаючы на нягнуткіх нагах па сьлізкай падлозе, паставіў перада мной маленькі графінчык, да паловы наліты залацістым напоем. — Дас іст коньяк. Я выйшаў на ганак — мой Кананок сядзеў на краі прыступкі і пазіраў цераз рачулку на сваю пазыцыю, дзе, відаць было, сядзелі і ляжалі яго таварышы. На двары было цёпла, ярка сьвяціла сонца; над гарадком і далінай між гор ляжала паўдзённая цішыня. Нібы й не было вайны. Я загадаў Кананку зьбегаць на агнявую, прынесьці хлеба. — I там у Мядзьведзева тушонка была. Папрасі баначку. Кананок пабег на агнявую, а я вярнуўся ў вэстыбюль. Гаспадары былі тут, толькі цяпер сядзелі ля сьцяны ў скураных крэслах — старыя і аднолькава бездапаможныя, то было відно зь першага позірку. За столікам Франя наліла ў чатыры чаркі. — Трохі счакаем, — сказаў я. — Зараз
прынясуць закусь. Старыя з крэслаў пакутнымі позіркамі глядзелі на мяне, савецкага афіцэра, які ў іхных вачах поўніўся здаровым, маладым аптымізмам. Але, падобна, мой аптымізм іх мала ахвоціў. У іх былі нейкія свае адносіны да вайны і да жыцьця таксама. Але тое мяне ня надта цікавіла. Я чакаў Кананка, які хутка прынес цагліну салдацкага хлеба і бляшанку сьвіной тушонкі, — усё паклаў на край цеснага століка. — О, амэрыкен, — ціха зазначыў стары,
згледзеўшы пяціканцовыя зоркі на бляшанцы. Франя прынесла сталовы нож, якім я разрэзаў кансэрву, і яна адрэзала ад бохана некалькі тоненькіх лустаў. — Зараз я нарыхтую вам сэндвічы. Я чакаў, што яна перакладзе мае словы гаспадарам, тая, аднак, маўчала. Лёгкі клапотны цень прамільгнуў па яе тварыку, і я сьцяміў, што тут штосьці ня так. Ня так, як звычайна, калі мы вызвалялі ў гарадах працоўныя лягеры, перапоўненыя людам баракі, зь якіх іхныя насельнікі адразу кідаліся кожны ў напрамку сваёй радзімы. Усе рваліся дамоў. Я чакаў, што ў гэты момант найперш мне падзякуе Франя, а затым і гаспадары — за вызваленьне ад фашысцкай няволі. Аднак не дачакаўся таго. Настала трохі няёмкая паўза. Я сядзеў ля століка, Франя насупраць рыхтавала маленькія, з запалкавы карабок, сэндвічы. Старыя нерухома сядзелі ў сваіх мяккіх крэслах. У вэстыбюлі ўжо стала відней — праз вузкія вокны зазірнулі сонечныя промні, паклалі на керамічную падлогу рваны ўзор ад рухавай лістоты знадворку. Пару нарыхтаваных сэндвічаў Франя вынесла на ганак Кананку і вярнулася з пустым сподкам — Кананок абышоўся бяз сподка. Пасьля таго, як я выпіў чаркі са тры, і ў графінчыку засталося няшмат, старыя падняліся і нямогла патэпалі ў бакавыя дзьверы — на кухню, ці што. Франя тады прысела за столік, неяк са стрыманай увагай угледзелася ў мяне. Я трохі ап'янеў, але пачаў адчуваць, што мае ранейшыя, звыклыя на вайне меркі трохі захісталіся, сутыкнуўшыся зь іншаю, не знаёмаю дагэтуль рэальнасьцю. Усё ж гэта быў інакшы, чым ранейшы мой сьвет, зь яго інакшымі складанасьцямі, у якіх я быў, мабыць, прафан. Ня тое што мая зямлячка, беларуска Франя — яна ў гэтым сьвеце жыла, а я зь ім толькі знаёміўся. Цікавасьць мая да яе ўсё большала. Але распытваць яе было трохі няёмка, а яна, бачна было, ня дужа сьпяшалася расказваць пра сябе. Ці хоць бы паскардзіцца, як гэта звычайна любяць жанчыны. Франя ня скардзілася, хоць і радасьці на яе твары я заўважаў ня шмат. Ці яна так навучылася — хаваць свае пачуцьці? Але ж нашто хаваць іх, усё ж я ёй не чужы. Я зямляк на чужыне. Там, на агнявых пазыцыях, я ня надта дбаў пра свой зьнешні выгляд — выпацканыя ў зямлі штаны, нячышчаныя кірзачы, неахайна зашытае рукаво. Цяпер у гэтым вэстыбюлі прыйшло іншае адчуваньне, і я спрабаваў стаць ці павярнуцца такім чынам, каб мае хібы ня надта траплялі каму на вочы. Але пасьля, мусіць, забыўся на тое і не схаваў разадраны рукаў ад хуткага позірку Франі. — Дайце зашыю, — сказала яна дужа проста,
і ў тых яе словах мне пачулася забытая інтанацыя маёй малодшай сястры
Ніны, пра якую я нічога ня ведаў з пачатку вайны. Мусіць, тая яе ўсьмешка ўсё й вырашыла, — адразу прагнала маю няёмкасьць. Я расьперазаўся, сьцягнуў цераз галаву маю заношаную гімнасьцёрку, нечакана і зь непрыемнасьцю апынуўшыся ў нясьвежай сподняй сарочцы зь недарэчнымі матузамі на грудзях. Памкнуўся быў адмовіцца ад Франінай паслугі, ды дзяўчына ўжо ўзяла гімнасьцёрку і кароткім дакладным рухам распрастала яе на каленях. Яна спрытна зашывала маю прарэху, і тое яе зашываньне азначыла дужа шмат у рухах маёй, ужо скіраванай да яе душы. Як гэта я здаўна рабіў на вайне, дзе б ні быў і чым бы ні займаўся, скрозь справы і размовы звыкла ўслухоўваўся ў навакольле, лавіў гукі, якія маглі данесьці знакі трывогі, нейкія зьмены у абставінах. Найперш кепскія зьмены. Мусіць, тая мая насьцярожанасьць перадалася Франі, позірк якой таксама час ад часу пыхкаў трывогай. — Яшчэ страляць будуць? Канечне, цяжкі клопат сядзеў і ўва мне, цяпер я стараўся заганяць яго ўглыб, каб ён не замінаў маёй лагодзе да Франі. Здаецца, я ўжо пачынаў адчуваць нейкую радасную магчымасьць, што абяцала нязьведанае. Але ўсё тое было дужа няпэўнае і невыразнае, якое магло зараз жа зьнікнуць. Франя ціхенька ўздыхнула. — У мяне якраз сястрычка такая, як ты.
Сямнаццаць гадоў, калі жывая яшчэ, — сказаў я. Яна сканчала зашываць маё добра-такі расшкуматанае рукаво, на якое не хапіла адной ніткі, і Франя ўзялася сучыць другую. Усё тое рабіла з дакладным спрытам, і я зь любасьцю назіраў за даўно ня бачаным жаночым клопатам. Яе нядаўняе страхавітае напружаньне таксама, здаецца, мінулася. Ці можа, мне толькі здавалася тое. — Вайна скончылася, але... Замест немцаў
тут жа заваладараць рускія. Старыя дужа перажываюць... Схіліўшы галоўку над шытвом, Франя коратка цепнула плечуком, нібы кажучы тым: хто іх ведае? Я таксама ня ведаў. Усё сказанае ёю было для мяне нязвыклае і нечаканае, унутрана я не пагаджаўся, але і ня ведаў, як запярэчыць. Мусіць, тое адчувала і Франя і, каб зьняць мой невыразны клопат, сказала: — Ай, ня будзем пра тое. Хай ня будзем, я не пярэчыў. Тое цяпер мяне меней за ўсё цікавіла, мяне вабіла гэта дзяўчо, і я міжволі імкнуўся толькі да гарэзьлівай вольнасьці нашых адносінаў. Хацелася жартаваць, але ўсё не выпадала здатнага для таго моманту ці настрою. Усё ж над намі вісела вайна. Не пасьпела, аднак, Франя дашыць маё рукаво, як прачынілася палавінка дзьвярэй, і ў вэстыбюль зазірнуў белабрысы твар Кананка. — Таварыш лейтэнант... Па ягоным устрывожаным голасе я зразумеў, што там нешта здарылася, і ў адной сподняй сарочцы выскачыў на падворак. На агнявой быццам усё было як заўжды, але насупраць на дарозе стаяў незнаёмы, бяз тэнту “додж”, і ад яго наўпрасткі цераз пустку кіравала сюды група вайскоўцаў. Наперадзе крочыў рослы, плячысты чалавек быццам бяз зброі (ці, можа, зь пісталетам на баку), за ім яшчэ трое — два, відаць было, з кароценькімі аўтаматамі ППС. Яны ўразброд, неяк з маўкліваю пільнасьцю набліжаліся да мастка. Я насьцярожана падаўся да брамкі насустрач. — Ты хто? — запытаў пярэдні, спыняючыся
перад зачыненай брамкай. На ягоных плячах былі ўсяго толькі пагоны старшыны,
і ў мяне трохі апала трывога. Хвіліну мы стаялі так, адзін супраць аднаго, — я з нарыхтаваным для стральбы аўтаматам, а ён, мабыць, набіраючыся рашучасьці для апошняга кроку. Але ўсё ж штосьці замінала яму ў той ягонай рашучасьці. Пасьля ён азірнуўся, але не на сваіх прымоўклых сяброў за брамкай, а на прасьцяг за рачулкай, і згледзеў там маіх артылерыстаў. — Твае? Так, мае артылерысты, мабыць, мала што разумеючы з таго, што тут адбывалася, аднак, з прыкметнай увагай узіраліся сюды з агнявой, і тое, здаецца, пахіснула набрынялую рашучасьць старшыны. — Ладна, — вымавіў ён болей спакойна і, перш чым пераскочыць назад цераз брамку, прыгразіў: — Горка пашкадуеш, мудак! Не вяртаючыся назад цераз масток, яны хуткім крокам скіравалі кудысь па гэтым беразе, — мабыць, да іншых ускраінных будовак. Я аддаў аўтамат Кананку і вярнуўся ў катэдж. Не сказаць, што гэтая сутычка далася мне лёгка, без хваляваньня. Ведаў, тое мне, мабыць, проста не абыдзецца, яшчэ можа быць ліха. Адчуваў, што гэта ня так сабе, не выпадкова, штосьці тут усунулася тайнае і малапрыемнае. Ці не пашчыраваў тут наш санінструктар, іначай чаму б яны скіравалі адразу да гэтага катэджа? Ужо пэўна не таму, што ён тут самы прыгожы? Што ў іх там, у тыле, мала здатных, прыгожых будовак для разьведроты гвардзейскай арміі? Ды і ці для разьведроты яны рупіліся? З дрыготкіх рук прымоўклае Франі я ўзяў сваю гімнасьцёрку, моўчкі надзеў цераз галаву. Франя чамусь ні пра што не пыталася, — мабыць, і бяз роспыту адчувала, што здарылася на падворку, і на яе азмрочаным тварыку прадаўжаў трымцець спалох. — Ня бойся, — сказаў я, падпярэзваючыся.
— Мы абаронім. Усё ж я задоўжыўся на гасьцях, нельга было так доўга адсутнічаць на агнявой. Хоць навакол было ціха, але трывога магла ўзьнікнуць кожнай хвіліны. Зноў жа камбат там, мабыць, ужо неаднойчы тэлефанаваў Муху, патрабаваў узводнага. Мядзьведзеў, канечне, выручыць, як звычайна, скажа, што лейтэнант пайшоў у другі разьлік, дзе не было тэлефону. Але ўсё ж не на паўдня ён пайшоў у той разьлік. — Я вярнуся, — сказаў я Франі, якая, не выходзячы на ганак, стаяла ў расчыненых дзьвярах. — Нікога не пушчайце! На агнявой, аднак, усё было як заўжды, калі не было абстрэлу. Наводчык Сьцяпанаў дыміў сваёй махоркай; гультаяваты Атрошчанка ляжаў дагары на бруствэры, зьвесіўшы на пляцоўку даўгія ногі ў шырокіх трафэйных ботах. Малады Скібаў дзёўбаў пад сашніком рыдлёўкай — каб павялічыць радыюс абстрэлу гарматы. Ягонай лянівай працай прыдзірліва кіраваў камандзір Мядзьведзеў, што сядзеў насупраць на станіне. — Глыбей, глыбей вазьмі. А то як дасьць
на адкаце — наводчыку сіняк і пасадзіць. Абед вам, лейтэнант, у кацялку
на скрынцы, — сказаў ён да мяне. — На двух з Кананком. Мне было не да абеду. Адчуваў, каньячны хмель яшчэ не мінуўся, як не мінулася ўзрушэньне ад нядаўняй малапрыемнай сутычкі. Адкрыты “додж” кудысь зьнік з дарогі, і я не заўважыў, куды. Ці яны, можа, зьехалі зусім, ці шарылі дзе паблізу. Маглі зноў налезьці на той асабняк. I я ўвесь час пазіраў туды, хаця й ня ведаў, што зрабіў бы, калі б убачыў іх там. Я сказаў Франі не пушчаць, але разумеў, што магчымасьці яе ў тым надта абмежаваныя. Калі гэтыя захочуць, іх не спыніць і танку. Што ім гэты катэдж! У мяне ўжо была падобная сустрэча, праўда, ня тут — ва Ўгоршчыне, ля Балатону, у адным графскім маёнтку, які мы занялі надвячоркам. Толькі ўлезьлі з-пад дажджу пагрэцца на ноч, як на падворак укацілася некалькі “студэбэкераў”, і такія во хлопчыкі з аўтаматамі пачалі нас выкурваць. Маўляў, вымятайцеся, тут будзе ўправа гвардыі палкоўніка Маляванага. Хоць на самой справе таму палкоўніку спатрэбіліся зусім не халодныя графскія пакоі з партрэтамі продкаў на сьценах, а хутчэй сутарэньні пад імі, дзе было што-нішто зь пітнога. I закусі. Як яны нас вытурылі ў поле, дык пасьля да раніцы гаспадарылі там, а на золаку, пакуль не пачаўся бой, тыя “студэбэкеры”, цяжка валюхаючы па калдобінах, павезьлі іхныя трафэі. А мы толькі ляскалі зубамі, седзячы ў мокрай пасадцы пры дарозе. Ну але там быў камбат, ён прымаў рашэньне застацца ці ўступіць. Вырашыў уступіць, можа, і правільна — таньней абыйшлося. Бо што б мы зрабілі з тою п'яною хэўрай, надзеленай уладай высокага начальства? Тут жа камбат далёка, рашэньне належала прымаць мне. Во я і прыняў. Цяпер буду чакаць наступства. Між тым было чутна, як у раўку штось стрымана прамаўляў па тэлефоне Муха, але, мяркуючы па голасе, не з начальствам, — хутчэй са сваім братам-сувязістам. Пагутарыўшы трохі, устаў ад тэлефону і голасна абвясьціў: — Брацьця славяне! Вайне канец!! Муха зноў зьнік у раўку, прыпаўшы да свае трубкі — цяпер адтуль чакаліся незвычайныя навіны, ад якіх радасьцю займалася салдацкая істота, сонцам асьвятляўся ўвесь белы сьвет. Гэта ж трэба — скончылася вайна, і ты жывы! Цябе не забілі. Ты будзеш жыць доўга, доўга. Ня будзеш трэсьціся ў зямлі і чакаць апошняга свайго выбуху. Ты вернесься дамоў, зноў убачыш маму. Знойдзеш сваё каханьне, якое дасьць табе законнае шчасьце ў жыцьці. Канец вайне!.. Але калі канец вайне, дык, мусіць, доўга мы тут ня ўседзім. Мусіць жа, мы некуды рушым — назад ці наперад. Толькі наперад чамусь не пушчаюць немцы — ці яны ня ведаюць пра сваю капітуляцыю? Ці, што зусім кепска, ня згодныя зь ёй? Калі якія эсэсаўцы, дык ведама, тая капітуляцыя дае ім няшмат радасьці — яшчэ яны паваююць. Не дачакаўшыся, аднак, болей дакладных навінаў, я ўзьлез у равок і патэлефанаваў да камбата. Ці праўда, што ўжо фініта? — Будзе фініта — скажам. Ні на хвіліну ня спозьнімся. А пакуль захоўвайце пільнасьць, — ахалодзіў мяне камбат. Мабыць, так. Калі загадана захоўваць пільнасьць, дык мабыць, нічога і не адбылося. Мабыць, радысты пасьпяшаліся. Можа, дзе і капітулююць, а ў нас будуць марудзіць. Чакаць загаду. Таксама, як і мы чакаем загаду зьверху. У гэтым сэнсе нічога не мяняецца. Хоць і канец вайне, усе падпарадкуюцца ўласнаму начальству. Як і заўсёды. Толькі начальства вырашае, замірыцца ці ваяваць. Але ўсё ж калі капітуляцыя, дык, мабыць, не пакінуць нас у гэтай зямлі. Цяпер ужо ў зямлі не сядзелася, і я выйшаў з агнявой на зялёную траўку побач. У навакольлі стаяла зусім мірная ціша, не стралялі ні мінамёты, ні гарматы. Не чуваць было і апрыклай трывожнай страляніны на перадавой. Штось усё сціхла, стаілася. Чакала. Сапраўды, ці не канец гэтай праклятай калатнечы? Настрой мой то поўніўся радасьцю, то азмрочваўся невядомасьцю, калі я кідаў позірк на недалёкі катэдж. Ужо мне карцела туды, да Франі. Як ёй быць цяпер з гэтымі старымі аўстрыякамі? Трэба дадому. У Беларусь. Але як? Куды я яе вазьму? Да маіх артылерыстаў на агнявую? Вядома, хлопцы былі б радыя. Але што скажа начальства? Сонца схавалася за аграмадзінай гор, у даліне напоўз даволі прахалодны цень; усё навокал спахмурнела, хутка губляючы сваю нядаўнюю веснавую ўрачыстасьць. З-за шчыльнага плоту лесапільні патыхала паленым, даляталі па ветры горкія подыхі пажарышчаў. Нічога паблізу, аднак, не паказвала на небясьпеку, і я наважыўся. Сказаў Мядзьведзеву, каб у выпадку чаго прыслаў Кананка, той ведае. Мядзьведзеў кінуў скупое “ладна”, і я скіраваў да мастка. Яшчэ я не ўзяўся за разлапістую жалезную клямку дзьвярэй, як тыя расчыніліся, за імі ў прыцемку пакорліва стаяла Франя. Яна чакала мяне. На гэты раз яна была без свайго фартушка, у кароценькай шэрай кофтачцы паверх тых жа чорных і вузкіх штонікаў. Была надта прывабная і з сарамлівай гасьціннасьцю ўсьміхнулася мне. — Капітуляцыя, Франя! Яна пабегла кудысь з вэстыбюля, а я застаўся ля засланага квяцістым абрусам століка з трыма цюльпанчыкамі ў фарфоравай вазцы. Я трохі недаўмеўся: што б значыла гэтая яе пасьпешлівасьць наконт гаспадароў? Ці сапраўды ўдзячнасьць, ці добра выхаванае пачуцьцё абавязку? Я ня ведаў яшчэ, як да таго паставіцца, калі праз расчыненыя дзьверы ў вэстыбюль сунуўся той высачэзны стары прафэсар са сваёй фраў. Апошняй ускочыла ажывелая Франя. Трохі адсопшыся ад мабыць доўгага пераходу, гаспадар глухім голасам сказаў нейкую даўгую фразу, якую тут жа патлумачыла Франя. — Доктар Шарф віншуе з канцом вайны
і дзякуе пану афіцэру за вызваленьне ад нацызму. Гэтыя развагі я чуў упершыню, і яны
здаліся мне дзіўнаватымі — адной палкай мераць Расею і Нямеччыну. У нас
гэткім чынам ніхто не разважаў нават пад хмелем, за такія словы кожны
мог апынуцца далёка. Мы не адважваліся гэтак нават падумаць. Ды і не было
патрэбы так думаць — усё ж мы ваявалі з фашыстоўскай Нямеччынай за свабоду
сваёй краіны. Пры чым тут два канцы адной палкі? — Пачакай трошкі, — ціхенька кінула да мяне Франя, таксама кіруючы за старымі. Аднак мне не сядзелася, і я падыйшоў да акна. Гэта зразумела, што за перамогай настане мірнае жыцьцё, але чамусьці не хацелася пра яго думаць, цяпер усе думкі не ішлі далей перамогі. Той самай, да якой мы нарэшце наблізіліся і пра якую столькі марылі ў цяжкія часы малых і вялікіх няўдач. У такія хвіліны яна здавалася нам як зьдзек, як жульніцкая пустая абяцанка. Шмат для каго менавіта такой і засталася, і яны нічога пра яе ніколі не пазнаюць. Іншыя во дажылі да яе, і можа, яшчэ пакарыстаюцца яе плёнам. З вузкага вакна з высокім, бы ў царкве, падваконьнем ня шмат што было відаць, а мне ўсё ж патрэбна было бачыць мае гарматы. I я сказаў пра тое Франі, калі яна прыбегла ў вэстыбюль. Дзіўна, як за паўдня зьмяніўся яе настрой, яна стала цяпер жвавая, амаль бесклапотная. Лёгкая і імклівая, яна зрабілася падобнаю на гарэзьлівую школьніцу. — Ідзем, — сказала яна і кудысь павяла
мяне праз бакавы ход да скрыпучых і пакручастых прыступкаў — на гарышча
ці што, падумаў я. Але то было не гарышча? а сьветлая цесьненькая вежа,
што, нібы шкляначка, прыгожа выглядала здаля на чырвоным даху. Выгляд з гэтай вышыні быў сапраўды цудоўны — амаль палова разьбітага выбухамі гарадка, вуліца да павароткі, задымлены падворак лесапільні, завалены грудамі дрэва і дошак: мае гарматы — адна адразу за рэчкай, а другая па той бок лесапільні. Насупраць за дарогай разьлёгся шырокі горны адхон, зьнізу парослы хвойным маладняком, які вышэй браўся на добры хваёвы лес. З другога боку відно было ня шмат — стромы чарапічны скат даху ды вершаліны грувасткіх дрэваў, блізка за якімі навісла голая скала гары. У цесьненькай шклянцы-вежы стаяла лёгенькая канапка, цямнеў расчынены люк, празь які мы сюды ўлезьлі. Утульнае было месьцейка, і я захваляваўся нават. Здалося, Франя прывяла мяне сюды ня так сабе, а дзеля пэўнага інтыму, і таму дзяўчо яшчэ болей мне пабліжэла. — А вунь і твае салдаты, — паказала Франя. Я агледзеў зьверху мае пазыцыі — нічога асаблівага. Салдаты паселі на станіны, мабыць, цяпер гаманілі пра мір, да якога, падобна, дажылі — хіба ж не падстава для радасьці? Кожны ўжо настройваўся на дом, гаспадарку і мірнае жыцьцё на ёй. То было зразумела. Маладзейшыя марылі пра вучобу і каханьне, пра сваё месца ў жыцьці, наканаванае кожнаму шчасьце. Цяпер усё тое было магчыма. Мы заслужылі на гэта права, перамогшы ў страшнай вайне. Мабыць, далейшае залежала ад кожнага і не залежала ад вайны. То было шчасьце. Я сеў на зручную белую канапу, Франя стала насупраць ля шырокіх, зашклёных у дробныя шыбкі вокнаў. — Доктару Шарфу лекі дала. Дрэнна пачуваецца.
Дужа напалоханы. Гэта было горш. Зрэшты, я ўжо ведаў, што там, куды лезьлі гэтыя, і не магло быць добра. Ну, але хай гэта ў нас — у войску, у тыле. Ды пры чым тут аўстрыякі? Пры чым нарэшце Франя? Ужо яна навошта ім спатрэбілася? Ці чым не дагадзіла? А можа, яна замінала ім у нейкай іх цёмнай справе? Хаця, заспакойваў я сябе, да таго патрэбна быць гатовым. Усё ж у гэтых малойчыкаў свае, спэцыфічныя абавязкі, якіх простым людзям ніколі не зразумець. Найперш шукаць ворагаў. Але няўжо ж і гэты стары прафэсар біялёгіі — таксама вораг? Шпіён? Дывэрсант? Ці можа, яны самі вярбуюць шпіёнаў? Але як жа ў такім выпадку тут заставацца Франі? — А доктар Шарф не фашыст? Неяк нерашуча Франя прысела ў куточку канапы. Настрой яе зноў, здаецца, рабіўся мінорны, яўна заклапочаны. Яе захапіла перажытае. Я быў настроены інакш, але таксама радасьць мая панікла. Франя між тым пачала расказваць. — Там жа бамбілі кожную ноч. Алярмы
гэтыя зь вечару да ранку. У горадзе пекла, усё гарыць ды рушыцца. Немцы
ратуюцца ў бомбасховішчах. Было, што і бамбасховішчы рушыліся, і ўсе гінулі.
Як пачнецца, мы адразу — у склеп. Да таго ў мяне ўсё ўжо нарыхтавана —
тэрмас, пледы. Сядзім, яны там моляцца. Я, як умею, таксама. — Ну добра, — сказаў я. — А мова? Дзе
ты так навучылася па-нямецку? У школе? Яна зьнікла ў прыцемках люка, зьнізу пачуўся мяккі стук яе пятак па дошках-прыступках, і недзе нягучна бразнулі дзьверы. Я ўстаў з канапкі, аглядзеў праз шыбкі гарадзкое навакольле. Па дарозе з-за вугла паўразбуранага дома, дзе я так ганебна пляснуўся з ровара, хутка праімчаў знаёмы трафейны “хорх”, на якім езьдзіў наш “сьмершавец”, і я з прыкрасьцю падумаў: чаго ён тут гойсае? Хоць вайна канчаецца, а гэтым няма спакою, усё нешта шчыруюць, уведваюць, мабыць, нешта камусь рыхтуюць. За сябе ўвогуле я быў спакойны, здаецца, вялікіх грахоў ня меў. На акупаванай тэрыторыі ня жыў, з харкаўскага акружэньня выйшаў не адзін, а з групай, і тое “злачынства” было ўжо добра дасьледавана “сьмершам” і, пэўна, здадзена ў архіў. Але, мабыць, гэтак жа думаў і камандзір узвода сувязі Ляжнеўскі, якога месяц таму рэпрэсаваў “сьмерш”. Той, выпіўшы, даў сабе волю паразважаць наконт “несправядлівасьці” да акружэнцаў, якіх пасьля вызваленьня спрэс накіроўвалі ў штурмбат. Сам апынуўся праз тое ў штурмбаце, і ніхто з нас яго болей ня бачыў. Над гарадком вечарэла, горы паволі асядалі ў цень, толькі сьнегавыя вяршыні яшчэ блішчэлі здалёк сонечным водсьветам. На фоне блакіту вечаровага неба той бляск рабіўся надзвычай выразным, набываў перад ноччу сілу. Як добра было б сядзець тут зь мілым дзяўчом да ночы, ды і ўночы таксама. Слухаць яе, адчуваць і — кахаць. Каб не вайна. Але калі б не вайна, дзе б я сустрэў яе? Дзіўна, але менавіта вайна зьвяла нас тут, наводдалі ад радзімы, сярод гэтае альпійскае прыгажосьці. Як бы і не разьвяла таксама, — раптам падумалася мне. Амаль нячутна ў вежу паднялася Франя, штосьці прынесла ў руках. Разадрала ўпакоўку і паставіла на канапу невялічкі пакуначак. — Во, частуйся, Міця. Акурат, як нашыя
да вайны. — Аднак гісторыя! — сказаў я, уражаны
гэтым аповедам. — Можа, табе і пашэнціла. Ну, ведама, зьявяцца новыя знаёмыя і нават сябры, гэта я ведаў па сабе. Але аднаклясьнікаў, сяброў дзяцінства ўжо, мабыць, ня будзе. Тое ўжо адрэжацца назаўжды. Мабыць, кепска жыць з адрэзаным дзяцінствам? Я неяк пра тое ня думаў. Франя ж во думала... Здаецца, неўпрыкмет за гаворкай мы скончылі
той цукеркавы пакуначак. Я пасунуўся яшчэ бліжэй, і Франя не адсунулася
— ужо не было куды. Шэрае сутоньне ахутала вежу і навакольле, ужо ня стала відаць ні ўскраіны гарадка, ні гор, ні дарогі. Не відаць было і маіх пазыцыяў. Гарадок патануў у змрочным тумане, толькі дымы ад пажарышчаў бялявымі космамі мкнулі кудысь над руінамі. — I я сваіх з сорак першага году ня
бачыў. Ня ведаю, ці жывыя, — сказаў я, пранікаючыся яе клопатам. — Ну, ведама, прыгожая дзяўчына... — Ну якая ў вайну дабрыня? Тут азьвярэць
можна, — сказаў я. Франя трохі прымоўкла, зьбіраючыся з
думкай, і сказала надта сьцішаным голасам: Тое, што я пачуў, уражвала не адным толькі выказаным ёю. Было там штось малапрыемнае для мяне — усё гэта яе партызанства ў атрадзе асобага прызначэньня. Але я падумаў, што гэтак па шчырасьці расказаць можа толькі даверлівая натура. Я ўжо ведаў, якія бываюць хамы і жлабы сярод нашага брата-вайскоўца, меў уяўленьне пра тых начальнікаў, якія і ў войску налаўчыліся ваяваць чужымі рукамі. За кошт чужых жыцьцяў. У партызанах тым болей. У партызанах, расказвалі некаторыя, хто там быў, для начальства наогул рай — рабі што хочаш. Камандаваньне далёка, аж у Маскве, па радыё вешай яму локшыны на вушы — ня прыйдзе, не праверыць. Во і рабілі подзьвігі з гэткімі во дзяўчаткамі, якіх па адной і дзясяткамі кідалі ў пашчу вайны. Новых заўжды хапала — яны любілі радзіму і ляцелі на вайну, бы матылькі на агонь. — Ведаеш, я ж таксама Богам ня надта цікавілася, — сказала Франя. — Выхоўвалася ж ваяўнічаю атэісткай. Аж покуль во тут, у Нямеччыне, не пабыла на імшы. Як пачула арган ды сьпевы “Авэ Марыю”, усё ўва мне перавярнулася. I я зразумела — раптам і назаўжды — Бог ёсьць. Яго проста ня можа ня быць. Нягледзячы на ўсё жахлівае на зямлі. Што ж, можа й так, думаў я. Шкада, што тое да мяне яшчэ не дайшло — раней дайшло да яе. Моўчкі я прыгарнуў да сябе дзяўчыну, і яна не адхінулася. Здаецца, яна ўжо давяралася мне, хаця штосьці яшчэ не да канца адоленае стрымлівала яе адказаць на мае пяшчоты. Але пяшчота гоіць усё, мабыць, пачала яна гаіць і Франіна гора. Нясьмела яшчэ, з далікатнай стрыманасьцю яна пацалавала мяне і зьнерухомела. Я зьнерухомеў таксама. Гэта быў мой першы пацалунак, дагэтуль ніводная зь дзяўчат не цалавала мяне. Ды й я таксама. Я быў удзячны лёсу, што ён падарыў нам гэтую пару на зыходзе дня. Падумалася, можа, падорыць і шчасьлівую ноч? Я адчуваў сябе дужым, удачлівым і пачаў даваць волю рукам. Яна, падобна было, хмялела ў маіх абдымках, маўчала, толькі цалавала мой твар. А пасьля і зусім расслабілася, аддаючыся на маю хлапечую ўладу. — Любая... Я адчуў, яна не давяраецца інстынктам, не дае заснуць розуму. I ашчаджае мяне. Усё ж я не такі, як тыя, што траплялі на яе шляху. Я кахаю яе і шкадую. Найперш, можа, шкадую. Ці не — найперш кахаю. А каханьне — заўсёды сіла, так мне здавалася... Глухі грукат у дзьверы не адразу данёсься ў нашую шкляную вежу, сьпярша падумалася, што гэта дзесьці страляюць. Але Франя нядобра напружылася ў маіх руках і ўскочыла. — Міця!! Ну, усё зразумела, таго трэба было чакаць.
Пачыналася звычайная ліхаманка пасьпешлівых збораў. Зь цьмяным сьвятлом падфарнікаў прыпоўз на агнявую аграмадны “студэбэкер”, другі побач пабрыў каля плота ў суседні разьлік. Гэты пачаў разварочвацца, здаваць да агнявой задам; неўзабаве праз расчынены борт хлопцы ўзяліся грузіць цяжкія скрынкі нерасстраляных снарадаў, брызэнты, зброю, рознае салдацкае майно. Усе працавалі радасна і спорна, бо падобна было на тое, што рушым ня ў бой, а мабыць, з бою, туды, дзе ўжо скончылася вайна. Урэшце канец вайне, і мы ўсе жывыя, здаровыя. Во дзіва дзівоснае! Цуд! У маёй душы быў вэрхал пачуцьцяў — радасьць перамогі ўсё ж засмучалася клопатам ростані. Ведаў, адчуваў, што паедзем адсюль. Але куды? Ці далёка? Я хацеў вярнуцца сюды, мне дужа патрэбна было тое. Хоць на гадзіну, хоць на пятнаццаць хвілінаў. Я ж нічога не сказаў ёй. I нічога ад яе не пачуў. Не стрываў, пакуль чакалі другую гармату, я выбег на пустку і прыпусьціў да мастка. Брамка на гэты раз была не зачыненая, і толькі я ўскочыў на падворак, як расчыніліся дзьверы у катэдж. На парозе стаяла Франя. За ёй нерухома шарэлі два цені яе старых. — Франя, мы едзем!.. Зь цемры вэстыбюля на мяне пазіралі старыя, і я, недарэчна засаромеўшыся, нават не пацалаваў яе. Толькі абняў крышку за плечы ў цесных дзьвярах і адхіснуўся. Я ня мог бавіцца тут: на дарозе, чуваць было, пачынаўся ўжо рух, ішлі аўтамашыны. Некаторыя нават сьвяцілі фарамі, чаго ніколі не было на фронце. Ужо ж, мабыць, сапраўды вайна скончылася. Я перабег масток і ўскочыў на шырокую падножку “студэбэкера”, што з маёй апошняй гарматай вырульваў на шашу. Над горнай далінай днела: праясьнелася неба, на закрайку яго цьмянымі зубамі вяршыняў азначыліся горы. Бліжняя гара за катэджам яшчэ ўся была, бы змрочны маналіт — і гара, і дрэвы пад ёй. Толькі шэры сілуэт катэджа вылучаўся сьвятляваю плямай на змрочным, зьлітым у адно фоне. Здаля я усё пазіраў туды, намагаючыся згледзець маленькую постаць на ганку, ды нічога ня згледзеў. Яшчэ б паўгадзіны пастаяць тут, калі б лепей стала відаць... Але паўгадзіны нам не далі. Нейкая шалёная пасьпешнасьць запанавала на дарозе, адны машыны пад'яжджалі, спыняліся, іншыя, абмінаючы іх, шалёна кіравалі далей. Старэйшыя афіцэры падганялі — хутчэй, хутчэй! Камбат накрычаў на мяне за спазьненьне, хаця, як я прыехаў зь дзьвюма гарматамі, батарэя яшчэ колькі хвілінаў нікуды ня рушыла. Чагось чакала. Але зьвягі і крыкі камбата былі для мяне звыклыя, на іх крыўдаваць не належала. Крыўда і шкадаваньне дапякалі за іншае, і тое іншае засталося ззаду. Бы штось адчувала мая душа, ды не магла хіба вымавіць, каб я зразумеў выразана. Толькі шчымела нутраным невыразным болем. Нейкі час полк ліхаманкава выцягваўся
ў паходную калёну. Паўз “студэбэкеры” з гарматамі на прычэпе па ўзбочыне
праімчаў “віліс” камбрыга, які штось крыкнуў з машыны, але я не зразумеў,
што. Мая ўвага ўжо была скіраваная наперад, дзе ў ранішняй шэрані стаяў
на дарозе камбат, і аднекуль ля яго зьявілася знаёмая кругленькая постаць
заўжды жвавага капітана, нашага палкавога “сьмершаўца”. Трафэйнага “хорха”,
аднак, не было відаць. Штось яны нядоўга там гутарылі, хаця, здаецца,
болей гаварыў “сьмершавец”, камбат заклапочана слухаў. Затым абодва павярнуліся
тварамі назад, быццам уставіліся позіркамі ў кагось у калёне, здалося
— ці не ў мяне? Але, можа, толькі здалося, бо абодва ня рушылі зь месца.
“Сьмершавец” расшпіліў тонкую пляншэтку, што заўжды боўталася на ягоным
задзе, штосьці каротка пазначыў на паперыне, у якую зазірнуў і камбат.
Што яны там запісвалі, і што ён усё капаў між людзей, гэты нястомны барацьбіт
са шпіёнамі? Цікава, ці бачыў ён хоць аднаго зь іх у сваім жыцьці? Я падумаў,
што, як камбат застанецца адзін, падыду да яго, запытаю. Ды не пасьпеў.
Падалі каманду “Па мясцох!”, і я пасьпяшаўся зьбегчы з дарогі. арэшце неяк няўпэўнена, з прыпынкамі, рушылі разьбітаю вуліцай гарадка ў бок недалёкай перадавой. Пакуль я выглядваў “сьмершаўца”, у кабіну майго “студара” ўлез пасажыр — наш палкавы прапагандыст, маёр з мудрагелістым прозьвішчам, якога я ня мог запомніць. Я змушаны быў прыткнуцца на пляскатым крыле ля фары, як нярэдка езьдзіў на перадавой. Цёплаю парой тут было ня горш, чым у кабіне, ды й зручней было пры нечаканым абстрэле саскочыць на зямлю. Належала толькі трымацца. Перад тым як рушыць, ніхто з камандзіраў не сказаў нічога, але калі рушылі адкрыта, значыць, немцы не супраціўляліся. Яны зьніклі. За дашчэнту разьбітымі дамамі ўскраіны пераехалі лінію акопаў нашай пяхоты, якой ужо там не было, затым і нямецкую лінію. Нямецкія акопы выглядалі, як пры пасьпешлівым адступленьні — скрозь валялася вайсковае майно, зброя, скрынкі боепрыпасаў; упоперак бруствэра на сошках стаяў нарыхтаваны да бою кулямёт з абвіслай у акоп стужкай, поўнай патронаў. Але салдатаў нідзе не было відаць — ні жывых, ні забітых. Здаецца, учора, расстраляўшы збольшага боекамплект, яны падаліся на захад. На сустрэчу з амэрыканцамі. З намі яны сустракацца не захацелі. Ужо добра разьвіднела, хаця сонца з-за гор яшчэ не паказалася, і ў горнай даліне панавала прахалодная засень. Мы няхутка ехалі па асфальтавай шашы на захад, мінулі першы не крануты вайной гарадок з дбайна дагледжанымі дамкамі ў стылі фахвэрку абапал вузенькіх вулічак, зь цёмнай кірхай сярод купкі разложыстых дрэваў. Людзей было мала відаць, але скрозь з бальконаў і вокнаў зьвісалі белыя прасьціны — знакі капітуляцыі. Пасьля сталі трапляць і людзі — старыя, дзеці і жанчыны; з расчыненых вокнаў яны махалі нам і ўсьміхаліся. А некаторыя плакалі — відаць і такое. Салдаты з кузаваў махалі ў адказ, выкрыквалі самае цяпер зразумелае “Гітлер капут!” ці яшчэ што — вясёлае і гарэзьлівае. Усім было весела і радасна — вайне нарэшце канец. За тым гарадком дарога павярнула ўгору, пачаліся павароты — то ўправа, то ўлева. Нечакана на горным схіле калёна спынілася: наперадзе за павароткай пачуліся гарматныя выбухі, усе насьцярожыліся. Я саскочыў з крыла, думаў, зараз будзе якая каманда, можа, прыйдзецца адчапляць гарматы. Але ніякай каманды не падавалі. Афіцэры павылазілі з машынаў, пасталі на ўзбочыне, узіраліся наперад. Некаторыя ішлі далей, дзе было начальства і дзе раздаліся гэтыя нечаканыя выбухі. Што там адбывалася, было невядома. Я таксама прайшоў трохі ўздоўж батарэйных машынаў і згледзеў наперадзе свайго камбата. Разам з камандзірам першай батарэі яны ўсё ўзіраліся ў галаву калёны, мабыць, таксама чакалі якога сыгналу. Гэтыя два афіцэры, два капітаны з выгляду былі дужа розныя — маленькі хударлявы камбат-1 і цыганскага выгляду, камлюкаваты камбат-2. Зь іх ціхай гаворкі было зразумела, што нас абстраляла нямецкая самаходка, якая, аднак, змоўкла. Экіпаж яе, пэўна, даў драла. Так што няварта хвалявацца, зараз паедзем. I праўда, неўзабаве з галавы калёны прагучала каманда “Па машынах!” Камандзір першай батарэі пабег да свайго “студэбэкера”, а мой трохі затрымаўся, усё ўзіраючыся наперад. — Капітан, хачу запытацца. Я подбегам вярнуўся да машынаў свайго ўзвода і зноў ускочыў на шырокае крыло “студэбэкера”. Вось табе і радасьць: называецца, сустрэў зямлячку. Ды яшчэ й бацькі на акупаванай тэрыторыі. Але дзе тыя бацькі, што я пра іх ведаў? Думаў, прыеду пасьля вайны, буду шукаць. Нехта ж павінен ведаць, як і дзе яны прапалі летась пад Ушачай. Былі ў партызанах, ды зьніклі. Магчыма, у час прарыву зь нямецкага акружэньня. Можа, загінулі, а можа... Тое можа дацінала мяне ўжо паўгода. Шкада, на парозе міру рушыліся ўвогуле нармальныя адносіны з камбатам, які яўна злаваў на мяне, мабыць, з падачы асабіста. Хаця з ягонай падачы як не зазлуеш? Тут не на жарт спалохацца можна. Калёна рушыла далей, і неўзабаве мы ўбачылі тую самаходку, што абстраляла нашую калёну. Экіпажа яе там ужо не было, самаходка стаяла пакінутая за рэчкай на схіле. Зрэшты, шкоды яна нам не ўчыніла. А на другім павароце пад абрывам ляжала ў рэчцы нашая перакуленая трыццацьчацьвёрка, і горны паток булькатаў ля яе гарматнае вежы. Здаецца, там засталіся і танкісты, — відаць, надта пасьпяшаліся да перамогі. Мы зноў зьехалі ў даліну, на раўнейшае, машыны прыбавілі хуткасьці. Я ўсё сядзеў на крыле, трымаючыся за абрашотку фары. I раптам мы ўбачылі немцаў. Немалая калёна іхнай пяхоты маршавала акрай дарогі, зважліва прапускаючы нашыя аўтамабілі, — змораныя, схуднелыя, аброслыя шчэцьцю твары, — бязладны, прытомлены строй. Усе абвешаныя шынялямі, коўдрамі, тарбінамі з паходным майном, але бяз зброі. Ужо раззброіліся. Нібы палонныя. Ці падрыхтаваліся ў палон. Афіцэраў было мала відаць — дзе-нідзе збоч калёны тупаў абыякавы да ўсяго лейтэнант ці обэр-лейтэнант з адной-дзьвюма бубкамі на кароткіх пагонах. Нашыя салдаты з машынаў свавольна крычалі ім “Гітлер капут!”, яўна выказваючы тым і радасьць, і зьдзек, і зласьлівасьць. Немцы амаль не адказвалі, толькі засьцярожліва пазіралі на сваіх учарашніх ворагаў і тупалі сабе далей. Тады салдаты, па-дурному жартуючы, пачалі крычаць звыклае для немцаў “Хайль Гітлер!”, ускідваючы ўгору руку. I некаторыя зь немцаў стрымана адказвалі сваё “хайль”, няўпэўнена рухаючы ўгору рукой. Як на запясьцях некаторых відаць быў раменьчык ад гадзіньніка, нашыя стукалі зьверху ў кабіну “Стой!”, шафёр прыпыняў машыну, нехта саскокваў на дарогу і кідаўся ў нямецкі наўтоп. Неўзабаве зьяўляўся адтуль з гадзіньнікам, а то й двума ў руках, ужо на хаду чапляўся за борт “студэбэкера”. Камандзіры сёньня зрабіліся надзіва добрыя і глядзелі на тое паблажліва, некаторыя й самі выскоквалі з кабінаў. Мой маёр-прапагандыст таксама разы два вылазіў на дарогу. Аднаго разу, вярнуўшыся, кінуў на сядзеньне новы, сталёвага колеру афіцэрскі плашч, а ў другі, мабыць, таксама разжыўся гадзіньнікам. Увогуле мне рабілася сумна... Так мы даехалі да чарговага гарадка і спыніліся на яго ўскраіне. Далей было не прабіцца, ды, мусіць, ужо й не было патрэбы куды прабівацца. Усе вуліцы, цэнтар і навакольле былі поўныя войска: пяхоты, артылерыі, некалькі 76-мм самаходак, грузавікоў, “вілісаў” і “доджаў” начальства. Начальства дзе на машынах, а дзе пехатой упарта прабівалася наперад, на бераг ракі, дзе раней за нас зьявіліся амэрыканцы. На чорным шыкоўным “хорху”, усё сыгналячы, каб саступілі дарогу, хутка праехаў знаёмы ўсьмешысты маёр, брыгадны “сьмершавец”. Цяпер ён, аднак, не ўсьміхаўся, выглядаў аж надта заклапочаны за ветраным шклом аўтамабіля, — мабыць, спазьняўся на сустрэчу. Ці яшчэ куды. На мяне ён і не зірнуў нават, і я падумаў: хоць бы так і не заўважаў ніколі. Нашая калёна трохі пастаяла на ўезьдзе ў гарадок, а затым нехта з начальства павярнуў яе ў бакавы завулак. Неўзабаве мы апынуліся на гарадзкой ускраіне, ля шырокай надрэчнай лугавіны. Не пасьпелі выраўняць у які-небудзь парадак аўтамабілі з гарматамі, як нас апанавалі вясёлыя людзі ў нябачанай, спартыўнага крою форме, грубых грувасткіх гамашах, яшчэ болей грувасткіх касках з чахламі. То былі амэрыканцы. Яны адразу кідаліся ў абдымкі зь першым, хто ім трапляўся насустрач — салдат ці афіцэр, гучна ляскалі па плячах, штось ва ўсё горла крычалі на незразумелай мове. Нешта разумеў па-ангельску толькі мой пасажыр-маёр, і яны пасьля першых ягоных словаў з радасным крыкам пачалі кідаць яго ўгору, бы найвялікшага савецкага героя. Нашыя салдаты сьпярша неяк нясьмела паддаваліся іх весялосьці, пасьля пачалі сьмялей і ахвотней, гучна здароўкаліся і таксама па-свойму крычалі, бы да глухіх. Некаторыя з гасьцей ужо паўзлазілі на нашыя машыны, аднекуль зьявіліся бутэлькі ды салдацкія пляшкі, ужо налівалі ў кварты, а то і жлукцілі па чарзе з бутэлек. Лугавіна ўмомант ператварылася ў гаманкі бязладны кірмаш, замест вазоў застаўлены вялізнымі “студэбэкерамі” з гарматамі на прычэпе. Ніхто не камандаваў, не імкнуўся навесьці парадак. Тут былі толькі малодшыя афіцэры, камбаты і ўзводныя, старэйшыя камандзіры кудысь пазьнікалі, мабыць, туды, дзе быў мост цераз раку і дзе цяпер адбывалася галоўная сустрэча. Але нам і тут хапала радасьці. Некалькі амэрыканцаў, здаецца, ужо на добрым падпітку, апынуліся перад маёй машынай і ўжо весела гарланілі, двое абдымаліся з тэлефаністам Мухам. Аказваецца, гэтыя разумелі па-польску, таксама, як і Муха, што трапіў у полк з польскай арміі. I ўжо там чутна было, як гучала “Бардзо прошэ”, “Пан капрал”, “германско быдло”. Убачыўшы мяне, Муха радасна растлумачыў: — Таварыш лейтэнант, во дзіва! Землякі! Іхныя бацькі з-пад Познані. Во ромам частуюць... Адзін з тых землякоў — расхрыстаны, плячысты вярзіла ўжо соваў мне вялізную бутэльку, у якой яшчэ штось плёскалася, а Муха падахвочваў: “За пабеду, лейтэнант!” I я выпіў — без вялікай ахвоты некалькі глыткоў цёплага сьмярдзючага пойла. Пасьля мяне спаважна выпіў сяржант Мядзьведзеў. Затым аднекуль зьявілася алюміневая пляшка, жвава пайшла па руках. Муха раздаваў невядома дзе ўзятыя цьвёрдыя кавалкі шакаляду — на закусь. Мы яшчэ выпілі, і ля мяне апынуўся здаравенны белазубы негр, увесь у хакі, пачаў бесцырымонна мацаць на грудзях маю “чырвоную зорку”. — Прэзэнт, сэр офіцыр? Эс, прэзэнт? Эс? Я не разумеў, што значыць — прэзэнт? Ці ня хоча ён атрымаць у падарунак мой ордэн? Сапраўды, мабыць так. У адплату ён ужо скінуў з рукі мэталічны бранзалет гадзіньніка і соваў мне. Як было ад яго адчапіцца? Іншыя, аднак, не адчапляліся, скрозь адбываўся п'яны абмен сувэніраў — гадзіньнікаў, зорак зь пілотак, дзягаў і нават пісталетаў. Гляджу, мой ціхі Кананок ужо прыцэльваецца кудысь у кузаве з ладнай амэрыканскай вінтоўкі, выменяў ці што? Не наваяваўся хлопец. Побач сядзіць на борце і паблажліва ўхмыляецца расхрыстаны амэрыканец. — Ну, яшчэ трохі прымем за пабеду, —
трохі разьвязна соваў мне пляшку Мядзьведзеў. Чорт яе бяры, сапраўды перамога. Найвялікшая перамога ў найвялікшай вайне. Давай, Мядзьведзь, будзем піць. За тых, хто ніколі ня вып'е. I я выпіў, ці ня першы раз са сваім падначаленым, камандзірам гарматы. Увогуле тое не было ў нас прынята — піць з падначаленымі. Калі й пілі, дык болей з роўнымі сабе: узводныя — з узводнымі, камбаты — з камбатамі. Але тут такая падзея — канец вайны. А мы зь Мядзьведзевым болей за чатыры месяцы кожны дзень і кожную ноч разам. У адным акопчыку і ля адной гарматы. А з адной пляшкі выпіваць не даводзілася. — Усё ж маглі ў адной яме ляжаць, —
сказаў Мядзьведзеў, боўтаючы паднятую пляшку і быццам не адважваючыся
дапіць. Так, ён казаў праўду, на Шаманторнію я не забыўся. У час веснавога прарыву нямецкіх танкаў нашую гармату адрэзалі ад сваіх, мы суткі праседзелі ў кукурузе, ужо не спадзеючыся выбрацца жывымі. Наперадзе на вышыні былі немцы, ззаду на дарозе нямецкія танкі, наш цягач “студэбэкер” згарэў яшчэ ранкам ля пераправы. I мы апанурыліся. Тады Мядзьведзеў кажа: трэба, як пацямнее, паслаць каго ў пяхоту, каб далі чалавек пяць, і тады б мы паспрабавалі выкаціць гармату. Так і зрабілі. Паслалі Сьцяпанава, той прабраўся між нямецкіх танкаў і прывёў чатырох зь пяхоты; пад ранак у тумане мы неяк выкацілі з кукурузы нашую гармату і прабраліся да сваіх. Нават нікога ня страцілі. Але натрываліся — дай Бог! Уранку па той кукурузе ўжо гойсалі нямецкія грэнадзёры. Якраз да нашае вясёлае купкі далучыўся і Сьцяпанаў — дужы, немалады ўжо малодшы сяржант з ордэнам Славы на зашмальцаванай гімнасьцёрцы — гэта за той яго ня надта звычайны подзьвіг. Зьлез з машыны Кананок. На гэтым кірмашы гарэзнае весялосьці ён выглядаў нейкім найменш радасным, заўсёдная яго ўсьмешка сёньня сышла з курносага твару, і я разумеў, чаму. Скончылася вайна, а ў хлопца ніводнага мэдаля, што, пэўна, яго засмучала. Казалі: не заслужыў. Праваяваў зіму побач з усімі, як і ўсе, трываў пад агнём, але во — не заслужыў. Бо малады і сьціплы. Хаця галоўнае — заслужыў жыцьцё, ці гэта не найбольшая ўзнагарода для кожнага салдата? Наўкола гуў, гаманіў, мітусіўся салдацкі наўтоп. Салдаты нашай ды іншых батарэяў палка перамяшаліся з амэрыканскімі, якіх прымалі сапраўды як братоў, — гаманілі, абдымаліся і пілі разам зь імі. Але і між сабой у нашых бруіла ніколі дагэтуль ня чутая радасьць. Дзесьці зводдаль ужо гарланілі “Кацюшу”, а бліжэй узьнікала новая песьня, якую пачынаў прыгожы барытон батарэйнага запявалы: Пакахай мяне, салдацік, Мядзьведзева, падобна было, хмель браў ня
хутка, выглядаў ён цьвярозым і ціхім голасам прамаўляў мне: Тое я ведаў. За зіму і вясну даволі ўжо наслухаўся пра яго возера, поўнае рыбных цудаў і незямной прыгажосьці. Але сяржант і зараз ня мог стрымацца, каб не напомніць пра тое. — Гэта ж возера — цуд. Першае месца займае
па хараству. Я ведаў і пра ягоную Тоську. Мядзьведзеў быў удвая старэйшы за мяне, меў дарослую дачку і сына-кулямётчыка, што загінуў пад Сталінградам. Засталася адна дачка, во ён і стараўся годна ўладкаваць яе ў жыцьці. Але наўрад ці я гадзіўся ў жаніхі да алтайскіх нявестаў. Ззаду між мной і Мядзьведзевым праціснуўся санінструктар Пятрушын — зь перакручанай на галаве пілоткай і счырванелым тварам. Гэты ўжо быў на добрым падпітку. — Чур, Мядзьведзь, не сватай дачку лейтэнанту.
Мне абяцаў. Здаецца, я і яшчэ выпіў зь Мядзьведзевым, а пасьля і са зважлівым Кананком і нават зь Пятрушыным. Я ўжо не злаваў на санінструктара, тым болей, што ён не злаваў на мяне і сам мне пра тое сказаў. Падобна, пасьля мы нават абдымаліся зь ім, і ён усё пахваляўся, як яго паважаюць афіцэры; начальнік санслужбы заўжды вітаецца зь ім за руку. Ужо п'яным позіркам я згледзеў перад сабой хісткую постаць маёра-прапагандыста, — здаецца, поруч з камбатам ці яшчэ з кім, каго я ўжо не пазнаў. Марудна, але пэўна я адключаўся, прыхінуўшыся да крыла “студэбэкера”. Нейкі час яшчэ чуў вялікую гаману побач, як скрозь пілі, сьпявалі, сьмяяліся. А некаторыя і плакалі п'янымі гаручымі сьлязьмі. Аж покуль узварушаную лугавіну не змарыў п'яны сон. Як я заснуў, дык і не прыкмеціў, але прачнуўся раптам на золку. Намацаў ля галавы вялізнае пыльнае кола “студэбэкера” і, неяк учапіўшыся за яго, сеў. На ўсёй лугавіне стаялі ўразброд нашыя “студэбэкеры”, ніхто іх не параўняў, — як учора паставілі, так і засталіся. I між іх, пад станінамі гарматаў, на стаптанай траве, у кузавах і парасчыняных кабінах ляжалі, спалі, храплі салдаты — савецкія ўперамешку з амэрыканскімі — хто дзе і хто як. Побач выцягся той учарашні нэгр, што хацеў у мяне выменяць ордэн; на ягоныя ногі ўзьлёгся хтось з нашых, пад ім, утаптаны ў зямлю, валяўся чыйсьці карабін. Кабур у амэрыканца ўжо быў пусты і расшпілены, — мабыць, ужо падарыў камусьці свой кольт. Ці памяняў на гэты іржавы карабін. Я з натугай падняўся на ногі. Балела галава, нязвыклая слабасьць адчувалася ў целе. Але новае памкненьне адразу ахапіла мяне. Я памятаў прыкладна, зь якога боку мы сюды прыехалі і хістка пабрыў у тым накірунку. Абыйшоў “студэбэкеры” сваёй батарэі, нідзе ня згледзеў камбата і падумаў, што так, можа, і лепш. Праўда, натыкнуўся на знаёмыя боты санінструктара Пятрушына, які, зьвесіўшы ногі з расчыненай кабіны, салодка спаў на мяккім сядзеньні. Мусіць, перабраў, — падумаў я, хоць сам быў ня ў лепшым стане. Сонным правулкам, скрозь застаўленым пераправачнымі амфібіямі, выйшаў на галоўную дарогу. Усюды было пустэльна й бязьлюдна, бы пры канцы сьвету. Скрозь усе ўсюды спалі, — у машынах, на падворках ды, мабыць, і ў дамах таксама. Пасьля вялікай натугі-вайны. Апанаваны пэўнаю мэтай, я пабрыў па дарозе на ўсход. Раз за разам азіраўся, чакаючы, што недзе зьявіцца якая машына. Ды не зьяўлялася, не даганяла, нідзе не было ніякай. Тым часам зусім разьвіднела, блакітнае ранішняе неба было без адзінай хмурынкі. Першы дзень міру, вялікі дзень перамогі. Урэшце наперадзе зьявіўся нейкі аўтамабіль з двума афіцэрамі ў кабіне, але ён ехаў насустрач. За ім праз працяглы час паказаліся два прысадзістыя аўстрыйскія аўтамабілі з кузавамі, поўныя вызваленага эўрапейскага люду. Іх было чутна здалёк, яны гарланілі свае песьні, ім было весела. Я ўсё спорна крочыў і крочыў, пакуль гарадок не застаўся далёка ззаду. Дарога стромка прастала па ўзьбярэжжы даволі шырокай ракі. На тым яе беразе, здаецца, таксама пралягала шаша, і дарожны рух там быў нашмат большы, чым тут. Аўтамабілі так і снавалі ў абодвух кірунках, і я здагадаўся, што там — амэрынкацы. Рака сталася мяжой паміж дзьвюма зонамі. Але што было мне рабіць? Здаецца, я памалу цьверазеў пасьля ўчарашняга і ўсё выразьней адчуваў авантурнасьць майго намеру. Гэтак пехатой я не дайду, усё ж мы далекавата ад'ехалі ўчора ад нашага апошняга рубяжа. А калі і пашэнціць урэшце з машынай, дык ці спраўлюся я ўпару. Усё ж, як ні круці — я ў самавольнай адлучцы, і ў палку хутка заўважаць маю адсутнасьць. Мабыць жа, пачнуць урэшце цьверазець пераможцы. Начальства прымусіць. Але й вяртацца ўжо не было як — не дазваляў гонар. Мусіць, калі надта патрэбна, дык Бог памагае. Праўда, не заўжды ў час, бывае зь немалым спазьненьнем. Калі ўжо позна і пакарыстацца той боскаю міласьцю. Як нашаму камбату Рукавіцыну. За баі на Днястры паслалі на Героя, так хацеў камбат атрымаць залатую зорку, ды загінуў пад Секешфехерварам. Толькі пахавалі, як прыйшоў указ. Ды каму ён тады быў патрэбны? Так прыкладам падумаў я, і тады ж, азірнуўшыся, убачыў машыну. Толькі падняў руку, як машына згодна затармазіла і мякка спынілася на шашы. Гэта быў магутны ЗІС, з кабіны якога высунулася вясёлая галава ў аблезлай пілотцы. — Што, лейтэнант? Сядай, пракачу. Цераз задні борт я ўскочыў ў кузаў, амаль увесь заняты нейкаю старасьвецкаю шафай ці буфэтам з пазалочанымі выкрунтасамі на шкляных дзьверцах; ля самай кабіны тырчэлі яшчэ тры нейкія скрынкі. Месца для пасажыр |